У Беларусі 898 новых афіцыйных выпадкаў каронавіруса



За дзень зарэгістравана 898 афіцыйных выпадкаў каронавіруса. Медыкі маюць права ставіць такі дыягназ на падставе нават не тэстаў, а вынікаў камп’ютарнай тамаграфіі і агульнай клінічнай карціны захворвання.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Старшыня Савета Рэспублікі, міністр аховы здароўя і яго першы намеснік наведалі буйныя медычныя ўстановы Менску, дзе прымаюць пацыентаў з выяўленых каронавірусам.

Мінфін Беларусі выдзеліў на антывірусныя субсідыі заробкаў работнікаў не бюджэтных арганізацый 180 мільёнаў беларускіх рублёў.

Перамовы з прадпрымальнікамі, якія арандуюць памяшканні ў найбуйнейшага прадпрыемства, што размешчана ў цэнтры сталіцы – „Гарызонтам” зайшлі ў тупік. Бізнес пагражае з’ехаць з тэрыторыі заводу, адміністрацыя па-ранейшаму настойвае на выкананні дамоваў, заключаных да пандэміі. «Макдональдс» афіцыйна паведаміў аб заканчэнні акцыі з дастаўкай бясплатных абедаў для брыгад хуткай дапамогі сталіцы.

З Пекіна ў Менск вылецеў чацвёрты лайнер з гуманітарнай дапамогай на борце.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск