У Беларусі абмеркавалі якасць айчыннай ІТ-адукацыі
Прадстаўнікі вядучых беларускіх ІТ-кампаній і дэканы факультэтаў менскіх і рэгіянальных універсітэтаў сабраліся разам, каб абмеркаваць сур’ёзныя выклікі, якія стаяць перад айчыннай ІТ-адукацыяй, перадае БелТА. Удзельнікі круглага стала канстатавалі дзве асноўныя праблемы: значнае адставанне навучальных праграм ад імклівых змяненняў у ІТ-галіне, а таксама дэфіцыт выкладчыкаў ВНУ з неабходнымі тэхнічнымі кампетэнцыямі. Менавіта яны і сталі ключавымі тэмамі для абмеркавання.
На думку ІТ-кампаній, пры навучанні студэнтаў недастаткова ўвагі ўдзяляецца праграмнай архітэктуры, сучасным праграмным сродкам і тэхналогіям. Праграмы часта далёкія ад патрэбаў рынку і не маюць практычнай накіраванасці. Пры гэтым, паколькі прыярытэтным напрамкам для ІТ-галіны Беларусі цяпер становіцца распрацоўка ўласных ІТ-прадуктаў, можна чакаць, што патрабаванні да якасці падрыхтоўкі ІТ-кадраў у самы бліжэйшы час стануць яшчэ вышэйшымі.
Фота БелТА
