У Беларусі абноўлены суткавы рэкорд выяўленых выпадкаў COVID-19 — амаль 1.700
За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1.691 новы выпадак COVID-19, што з’яўляецца рэкордам з пачатку распаўсюджвання ў краіне каронавіруса.
Памерлі сем чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 133.324, памерла 1.143 чалавекі.
27 лістапада быў зафіксаваны 1.621 новы інфікаваны і восем смерцяў.
Міністэрства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 111.455 пацыентаў (1.303 за апошнія суткі).
Праведзена 3.220.795 тэстаў на каронавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 31.919.
