У Беларусі абвешчаны аранжавы ровень небяспекі
Аранжавы ровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі сіноптыкамі на 31 студзеня — у гэты дзень прагназуецца моцны парывісты вецер. Надвор’е будзе пераважна хмарнае, паведамляе Белгідрамет. Нас чакае дождж і мокры снег. Уначы і з раніцы слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы тэрмометры пакажуць -2…+3, удзень чакаецца ад нуля да 5 градусаў цяпла.
1 студзеня надвор’е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы і раніцай часам снег, удзень пераважна без ападкаў. Месцамі галалёдзіца. Захаваецца парывісты вецер. Уначы ад нуля да 5 градусаў марозу. Удзень чакаецца -3…+3.
Фота belnaviny.by
