У Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі ў сувязі з рэзкім пагаршэннем надвор’я ў найбліжэйшыя суткі.
Як паведамляе Гідрамет, 8 траўня, у панядзелак, у Беларусі чакаецца рэзкая змена надвор’я: пахаладае, ноччу і раніцай у многіх раёнах краіны і ў сталіцы чакаюцца моцныя дажджы.
Паводле інфармацыі сайта pogoda.by, увесь найбліжэйшы тыдзень чакаюцца дажджы, у некаторых раёнах з мокрым снегам. Начныя тэмпературы будуць складаць прыблізна 0 градусаў, а ў паўночных рэгіёнах Беларусі прагназуюцца замаразкі.
belapan.by
