У Беларусі адказнасць для п’яных кіроўцаў стане больш жорсткай 



У Беларусі адказнасць для п’яных кіроўцаў стане больш жорсткай. Адпаведны закон „Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці”, прыняты парламентам і падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам, апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Калі цяпер за паўторнае на працягу года кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення пазбавіць правоў можна на тэрмін да 5 гадоў, то новаўвядзенне прадугледжвае 8 гадоў. Калі п’яны кіроўца ўчыніў ДТЗ, у выніку якога хтосьці атрымаў цяжкае цялеснае пашкоджанне ці нават загінуў, яму пагражае да 7 гадоў зняволення. Максімальны тэрмін будзе складаць 8 гадоў.

Новаўвядзенне пачне дзейнічаць праз тры месяцы.

Беларускае Радыё  Рацыя