У Беларусі адкрыюцца яшчэ 4 польскія візавыя цэнтры
З 16 сакавіка польскія візавыя цэнтры пачнуць працаваць у Пінску і Баранавічах, з 17 сакавіка — у Магілёве, з 18 сакавіка — у Лідзе. Пра гэта БелТА паведаміў Марцін Вайцяхоўскі – першы дарадца амбасады Польшчы ў Беларусі.
З 1 сакавіка адкрыліся 4 польскія візавыя цэнтры — у Менску, Берасці, Гародні і Гомелі. З 18 сакавіка візавы цэнтр у сталіцы пераедзе з вуліцы Чыгуначная 33 у гандлёвы цэнтр „Галілеа” каля чыгуначнага вакзала.
Пры падачы дакументаў трэба заплаціць консульскі збор — 60 еўра, а таксама сервісны збор — 15 еўра (яго можна аплочваць у беларускіх рублях). Час падачы дакументаў трэба браніраваць на сайце візавага цэнтра альбо па тэлефоне кол-цэнтра.
Адзначым, што візы па-ранейшаму можна атрымаць у амбасадзе Польшчы і ў генеральных консульствах.