У Беларусі адменяць ліміт на захоўванне алкагольных напояў



Аляксандр Лукашэнка даручыў чыноўнікам і дэпутатам прапрацаваць гэтае пытанне дэталёва і ўнесці прапановы на заканадаўчым узроўні.

jack-600x419

Ужо ў бліжэйшы час адпаведныя дакументы будуць перагледжаны і дапрацаваны, паведамляе СТВ. Адмена абмежаванняў тычыцца толькі фізічных асоб. Для прадпрымальнікаў правілы гульні застануцца нязменнымі. Зараз па заканадаўстве  нельга трымаць дома больш за 5 літраў безакцызнага алкаголю і звыш 15 літраў спіртазмяшчальных напоеў, калі няма чэкаў з крамы.

Раней мы ўжо расказвалі пра кур’ёзныя выпадкі канфіскацыі алкаголю з хатніх запасаў. Пад абмежаванне траплялі нават калекцыянеры высакародных напояў. Цяпер адпаведныя змены ў заканадаўстве здымуць і самі абмежаванні, і адказнасць за іх для фізічных асоб.

Фота medialeaks.ru