У Беларусі аднавіў дзейнасць „грамадскі савет па маральнасці”



Здымак: t.me/ananichls

У Беларусі „ў новым складзе” аднавіў дзейнасць „грамадскі савет па маральнасці”. Пра гэта паведаміла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, мэтамі савета з’яўляюцца „абарона маральных і духоўных каштоўнасцяў беларускага народа, садзейнічанне фармаванню маральнай атмасферы ў грамадстве, арыентаванай на пазітыўнае светаадчуванне, павага да традыцыйных каштоўнасцей, стварэнне і любоў да Айчыны”.

Ананіч нагадвае, што калісьці адным з ініцыятараў стварэння гэтай структуры быў генерал Мікалай Чаргінец, які кіраваў Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Прысутнічаў ён на пасяджэнні і 1 лістапада. Сустаршынямі савета па маральнасці сталі мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін і старшыня СПБ Аляксандр Карлюкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя