У Беларусі адзначаюць Дзень маці



14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Свята ў розных краінах адзначаецца ў розныя дні. У Беларусі яно прыпадае на праваслаўнае свята Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы. У гэты дзень прынята віншаваць мам, а таксама цяжарных жанчын. Загадчык філіяла Веткаўскага музея Пятро Цалка распавёў, як паўстае вобраз маці ў беларускай культуры.

– Маці – гэта заўжды пакравіцелька сваіх дзяцей. Менавіта яна выратоўвае часам коштам свайго жыцця дзяцей. Альбо калі яна аддае дачку далёка замуж, як са знакамітых палескіх балад, «у далёкую землю, у чужую сем’ю», то дачка, не вытрымліваючы раставання, перакідваецца ў птушку, прылятае ў сад роднай хаты, але ніхто яе не можа пазнаць, і толькі адна маці, якая сядзіць на ганку, пазнае ў ёй сваю дачку.

Дзень маці адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка з 1996 года.

Беларускае Радыё Рацыя