У Беларусі адзначаюць Дзень юрыста



2 снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень юрыста. Яго святкуюць штогод у першую нядзелю снежня адвакаты, пракуроры, суддзі, следчыя, спецыялісты па кадрах, юрысконсульты, выкладчыкі юрыдычных факультэтаў і каледжаў. Лічыцца, што галоўнае ў іх прафесіі – гэта служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці.

Як святкуюць гэтае свята тыя юрысты і праваабаронцы, якія працуюць на карысць развіцця дэмакратычнага грамадства ў Беларусі, адказваюць юрысты з Полацка.

Мы адзначаем вось так: гарбата, кава, цукеркі, добрая размова, абмен досведам. Так яно, напэўна, і ёсць. Адзначэнне Дня юрыста не азначае, што юрысты сабраліся і напіліся, а раніцай успамінаюць, дзе былі і чым займаліся.

– Мы паразмаўлялі, падзяліліся досведам. Для нас свята якраз у гэтым – у сустрэчах і абмене досведам, бо практыка рознастайная, у розных кірунках многія працуюць.

– І следчы, і пракурор, і праваабаронца віншуюць адзін аднаго. А насамрэч юрыдычнае асяроддзе вельмі разнастайнае. Але гэта не азначае, што ёсць нейкія непрыязныя зносіны паміж нават гэтымі кірункамі гэтай сферы дзейнасці. У юрыдычным асяроддзі няма падзелу на сумленных і несумленных юрыстаў, можна гаварыць пра іх прафесійныя якасці: лепшы ці горшы юрыст.

Дзень юрыста пачалі святкаваць у Беларусі з 1998 года. З таго часу з’явілася нагода ў першую нядзелю снежня віншаваць усіх юрыстаў, адвакатаў, сумленных міліцыянтаў ды справядлівых суддзяў з гэтым прафесійным святам.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота: kotelniki.ru