У Беларусі афіцыйная колькасць памерлых ад COVID-19 перавысіла 2 тысячы



Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі, за мінулыя суткі ў краіне зарэгістравана 1.311 выпадкаў COVID-19, памерлі дзевяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. З бальніц выпісана 1.316 пацыентаў.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 290.447, памерлі 2.002 пацыенты з каронавірусам, выздаравелі – 280.766.

За мінулыя суткі зроблена ў 2,5 разу больш тэстаў на каронавірус, чым на два дні раней, — 18.451 (усяго 4.933.973).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МН