У Беларусі агучылі статыстыку па барацьбе з пратэстамі ў 2021 годзе



Толькі за „незаконныя пратэсныя акцыі” пракуроры распачалі 523 крымінальныя справы, падтрымалі дзяржабвінавачванне па больш за 1200 крымінальных справах „аб злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці”, па якіх праходзіла больш за 1600 чалавек. Генпракуратура падкрэслівае, што нікога з іх не апраўдалі. Па пратэстах пракурораў для 28 чалавек было „узмоцнена пакаранне” 

Таксама органы пракуратуры накіравалі ў суды 300 заяваў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі „экстрэмісцкімі матэрыяламі”. 259 з іх ужо разгледжаны і задаволены. А яшчэ з ініцыятывы пракуратуры ў Беларусі абмежаваны доступ да 15 сайтаў, ініцыявана ліквідацыя „60 арганізацый дэструктыўнай скіраванасці”.Пра ўсё гэта генпракурор Андрэй Швед 24 студзеня дакладваў Аляксандру Лукашэнку.