У Беларусі Андрэя Павука і Маргарыту Ляўчук абвесцілі ў вышук
У Беларусі спявачку Маргарыту Ляўчук абвясцілі ў вышук як абвінавачаную па справе пра „здзек над дзяржаўнымі сімваламі”. Пра гэта яна паведаміла ў Instagram. Таксама ў вышук трапіў яе партнёр па дуэце “Красная зелень”, блогер Андрэй Павук.
Пра тое, што ў Беларусі распачалі крымінальную справу супраць Павука, стала вядома ў канцы 2021-га. Артыкул — „за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”.
З 2020 года Андрэй Павук знаходзіцца ў замежжы, рэгулярна тэлефануе сілавікам і чыноўнікам у Беларусь і задае ім нязручныя пытанні (запісы размоў выкладае ў інтэрнэт).
Ляўчук і Павук запісалі шматлікія гумарыстычныя кампазіцыі, многія з якіх прысвечаныя беларускім сілавікам і не толькі.