У Беларусі атэстаты і дыпломы новага ўзору напісаныя трасянкай
Беларускія атэстаты і дыпломы новага ўзору напісаныя на трасянцы. Ва ўсіх дакументах аб адукацыі — слова „фамілія” замест слова „прозвішча”.

А яно ў беларускай мове не ўжываецца ў кантэксце называння асобы, заўважае Еўрарадыё. Слова „фамілія” ўжываецца, але калі ідзе гаворка пра род, шэраг пакаленняў з адным прозвішчам.
Бланкі памянялі са жніўня 2022. Усе ўзоры дакументаў сабраныя ў Пастанове Саўміна №274.
