У Беларусі больш за 60 тысяч пацверджаных выпадкаў COVID-19
У Беларусі на 25 чэрвеня ачунялі і выпісаліся 41 тысяча 448 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістраваныя 60 тысяч 382 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі – 437. Усяго правялі 919 тысяч 139 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 367 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Прырост за суткі – пяць.
Шэраг незалежных журналістаў паведамляе, што афіцыйныя лічбы істотна заніжаныя ўладамі і насамрэч ахвяраў каронавіруса нашмат больш.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: МН