У Беларусі больш за 84,5 тысячы хворых на COVID-19
Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі перавысіла 84 з паловай тысячы. За апошнія суткі зафіксавана звыш пяцьсот выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, ад COVID-19 памерлі ў Беларусі ўжо 906 чалавек.
Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку хворых па абласцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Больш за пяць месяцаў міністэрства не праводзіць прэс-канферэнцыі на гэтую тэму.
Беларускае Радыё Рацыя