У Беларусі будуць штрафаваць за экскурсіі?



У Беларусі плануюць увесці штрафы да 100 базавых велічынь за правядзенне нелегальных экскурсій. Пра гэта паведаміў днямі ў Палаце прадстаўнікоў старшыня аб’яднання экскурсаводаў Мікалай Чырскі.

“Падобныя заявы прыводзяць да стагнацыі і застою ў экскурсійнай сферы”, –  кажа экскурсавод Юрась Меляшкевіч. На яго думку, адна з прычынаў – гэта жаданне ўладаў папоўніць бюджэт:

– Адна з надзённых праблем для сённяшніх уладаў, што ў іх сапраўды цяжкія часы. І любыя прапановы, якія звязаныя з напаўненнем бюджэту, яны адразу будуць вітацца. З іншага боку я бачу, што тут ёсць жаданне крыху паспекуляваць з аднаго боку на тэме ідэалагічнай правільнасці падачы матэрыялаў, а з іншага боку, жадання ў тым ліку прадстаўнікоў, якія блізкія да ўраду, якія блізкія да дзяржаўных структур, такія як Нацыянальны камітэт па турызму, мець магчымасць пашырэння сваёй кліенцкай базы.

На цяперашні час у Беларусі маюць акрэдытацыю каля дзвюх тысяч экскурсаводаў. Яны павінны раз у пяць гадоў праходзіць дзяржаўную пераатэстацыю.

Беларускае Радыё Рацыя