У Беларусі грамадскі транспарт стане электрычным



У Беларусі распрацоўваецца комплексная праграма па пераходзе ўсяго грамадскага транспарту ў буйных гарадах на электрычны, паведаміў 23  верасня на прэс-канферэнцыі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут.

Беларусь стала паўнапраўным бокам Парыжскага пагаднення па клімаце першай з краін СНД і 30-й у свеце. Краіна ўзяла на сябе абавязацельствы да 2030 года на 28% паменшыць выкіды парніковых газаў (у параўнанні з 1990-м). У адпаведнасці з патрабаваннямі пагаднення, Беларусь не пазней за люты 2020 года прадставіць свой другі нацыянальна-вызначаны ўклад, які змяшчае яшчэ больш амбіцыйныя абавязацельствы. Урадам зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Парыжскага пагаднення па клімаце.

«Адным з рашэнняў, якія спрыяюць пераходу краіны да вугляроднай нейтральнасці, з’яўляецца пераход ад вуглевадароднага транспарту да электрычнага, – сказаў Аляксандр Корбут. – Краіна прыняла рашэнне аб развіцці электратранспарту як нацыянальнага прыярытэту, прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць гэтую сферу. Распрацоўваецца комплексная праграма па пераходу ўсяго грамадскага транспарту ў буйных гарадах на электрычны».

«Сёння ў Беларусі эксплуатуюцца 83 электробусы вытворчасці кампаніі „Белкамунмаш”. Прадпрыемства распрацоўвае новы від электробуса, які будзе адпавядаць патрабаванням ЕЗ, і мы спадзяемся, што ён будзе экспартавацца ў гэтыя краіны. У развіцці нацыянальнай інфраструктуры для электратранспарту краіна кіруецца тым, што наша геаграфічнае становішча фармуе свайго роду калідор для такога транспарту. Неабходная каардынацыя намаганняў дзяржаў у гэтай сферы, адзіныя падыходы да зарадным станцыях, станцыях тэхабслугоўвання. Беларусь можа выступіць каардынатарам фармавання інфраструктуры для электратранспарту ў рэгіёне, а таксама надзейным пастаўшчыком, можа перадаваць веды і вопыт суседніх краінаў, прыцягваць партнёраў і інвестыцыі для вытворчасці», – зазначыў намеснік міністра.

zviazda.by