У Беларусі грамадзяне пачалі праходзіць рэвакцынацыю супраць COVID-19



У Беларусі грамадзяне пачалі праходзіць рэвакцынацыю супраць COVID-19, але пакуль гэта адзінкавыя выпадкі. На сёння ў медыкаў галоўная задача, каб максімальная колькасць жыхароў краіны хаця б аднойчы паставіла сабе прышчэпку, але неабходнасці ў паўторнай вакцынацыі не выключаюць.

У чым карысць рэвакцынацыі распавёў лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:

„Што тычыцца каронавіруса, то ён вельмі хутка мутуе, змяняецца і прыстасоўваецца. Ён малады, агрэсіўны, актыўны. Ён імкнецца заняць тэрыторыю, сваю нішу. Таму ён сйчас вельмі бурна працуе, развіваецца. Менавіта таму рэвакцынацыя патрэбна ў кароткія прамежкі часу, не пазней за паўгады. У некаторых праз паўгады імуннітэт становіцца слабым настолькі, што антыцелы толькі рэшткавыя”.

У Міністэрстве аховы здароўя паведамляюць, што пытанне наконт масавай кампаніі па рэвакцынацыі будзе вырашана па выніках даследаванняў поствакцынальнага імунітэту. Такія дадзеныя ў ведамстве плануюць атрымаць ужо напачатку кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя