Памінальныя службы па Раману Бандарэнку (расклад)



Цэрквы розных канфесій адслужаць паніхіды па памерламу пасля збіцця сілавікамі жыхару Плошчы Перамен Раману Бандарэнку.

Расклад службаў апублікавала ў сваім фэйсбуку багаслоў Наталля Васілевіч.

Менск Грэка-каталіцкая:

Пятніца, 13 лістапада а 18:30. Заўпакойная Літургія (з паніхідай) за супакой душы загінулага Рамана Бандарэнкі ў храме грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзэ д. 6).

Рымска-каталіцкая:

Пятніца, 13 лістапада а 18:30. У Менскай архікатэдры (пл. Свабоды 9) а 18.30 адбудзецца Святая Імша за спачылага Рамана Бандарэнку.

Праваслаўная:

Пятніца, 13 лістапада, 13:00. Інстытут тэалогіі БДУ, каб. 307. (ст.м. Кастрычніцкая, выхад да Дома афіцэраў), ліція па Раману Бандарэнку і ўсіх нявінна забітых за свабоду Беларусі.

Пятніца, 13 лістапада, Храм Кірылы Тураўскага (Менская Духоўная Акадэмія, ст. м. Няміга), час удакладняецца.

Гародня

У памяць аб бязвінна забітым, па-зверску замучаным Рамане штогадзіну будзе гучаць вялікі саборны звон Гарадзенскага Пакроўскага сабора. У 10:15 Паніхіда аб забітым Рамане.

Вільня

 

Каталіцкая. 13.11.2020 а 18:00 у касцёле Св. Барталамея (Užupio g. 17A) – Святая Імша за спачылага Рамана Бандарэнку і ўсіх пакутнікаў Беларусі (абмежаванні па ковід 20 чалавек).

Праваслаўная. 13.11.2020 а 18:00 у царкве св. Параскевы Пятніцы (Didžioji g. 2). Абмежаванні па ковід: не больш за 10 чалавек.