У Беларусі ідзе расправа над праваабаронцамі «Вясны»
У Беларусі ідзе расправа над праваабаронцамі «Вясны».
Цяперашні рэжым не змог ім дараваць падтрымку людзей, якія вышлі ў жніўні 2020 года бараніць свае скрадзеныя галасы на прэзідэнцкіх выбарах.
Мы пацікавіліся ў беларусаў Варшавы, што яны думаюць пра суд над кіраўніцтвам «Вясны». Варшаўская суполка беларусаў у курсе, што адбываецца з праваабаронцамі, кажуць людзі:
– Вось справа “Вясны” – нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі і яго намеснікі – Валянцін Стэфановіч ды іншыя. Таксама сфальсіфікаваная абсалютна справа, як і большасць спраў, якія ідуць у Беларусі над палітвязнямі.
– Канешне, што фарс. А што тут скажаш?
– Усё сфальсіфікавана для таго, каб даць ім больш вялікія тэрміны.
-“Вясна” вельмі шмат каму дапамагала, калі пачаліся рэпрэсіі ў 2020 годзе. Людзі за гэта былі вельмі ўдзячныя. А ўлада адпомсціла.
Але людзі ўпэўненыя, што «Вясна» і надалей будзе абараняць людзей, а кіраўніцтва не адседзіць свае тэрміны.
Беларускае Радыё Рацыя