У Беларусі колькасць вакцыянаваных супраць грыпу набліжаецца да 40% насельніцтва краіны
Як найменей столькі запланавана было прышчапіць. Пры гэтым медыкі заяўляюць пра актыўную цыркуляцыю сезоннага віруса ад якога вельмі пакутуюць дзеці. Паводле лекараў сёлетні грып адзначаны моцнай тэмпературай, якая трымаецца да 5 дзён.
Па словах лекаркі Надзеі Яхімчук, прышчэпка дае надзейную абарону ад двух распаўсюджаных відаў віруса:
– Выклікае імунітэт ад двух відаў грыпу А і аднаго віду грыпу В. але таго, яна дадаткова змяшчае дабаўку, якая валодае імунамадэліруючымі ўласцівасцямі, гэта значыць спрыяе павышэнню імунітэту, і паляпшэнню адказу на якія-небудзь інфекцыі.
Імунізацыя супраць ГРЫПа працягнецца ў краіне па 1-га студзеня. Сёлета, з-за пандэміі, тэрміны кампаніі павялічылі да трох месяцаў, у ранейшыя гады вакцынацыю завяршалі 1-га снезня.
Беларускае Радыё Рацыя