У Беларусі кожны другі выпадак махлярства здзяйсняецца праз інтэрнэт
У Беларусі кожны другі выпадак махлярства здзяйсняецца праз інтэрнэт, – паведамілі ў Следчым камітэце. Самы распаўсюджаны від віртуальнага махлярства – гэта так званы фішынг. За няпоўны месяц на гэтую падманку ўжо папалася 37 грамадзян.
Па словах былога юрыста Таварыства абароны спажыўцоў, фішынг толькі набірае маштаб:
– Сутнасць фішынгу заключаецца ў тым, што махляры ствараюць інтэрнэт-рэсурсы, якія з’яўляюцца копіямі сайтаў афіцыйных арганізацый, інтэрнэт-крамаў. Калі вы пяройдзеце на такі рэсурс, на фішынгавы сайт і ўпішаце там нейкую кандыцыйную інфармацыю, то яна адназначна трапіць у рукі махляроў. Калі дызайн фішынгавага сайту можа ў поўнай меры адпавядаць арыгіналу, то адно адрозненне заўсёды будзе, то заключаецца яно ў адрасе сайту, нават адзін сімвал, але ён усё роўна будзе адрознівацца.
Суразмоўца адзначае, што не трапіць у такую пастку махляроў дапаможа ўважлівасць.
Беларускае Радыё Рацыя