У Беларусі ліквідавалі апошнюю зарэгістраваную праваабарончую арганізацыю
У Беларусі ліквідавалі праваабарончую арганізацыю “Прававая ініцыятыва”. Сёння такое рашэнне прыняў Вярхоўны суд, які ад пачатку разглядаў гэтую справу. “Прававая ініцыятыва” — некамерцыйная недзяржаўная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека. Створаная ў 1996 годзе. 16 ліпеня па месцы рэгістрацыі старшыні аб’яднання Вікторыі Фёдаравай адбыўся ператрус у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Сама кіраўніца з сакавіка вымушана знаходзіцца за межамі Беларусі.
У той жа час Менскі гарадскі суд прыняў рашэнне ліквідаваць праваабарончую арганізацыю „Звяно”. Гэта была апошняя праваабарончая арганізацыя, якая мела легальны статус у Беларусі. Рашэнне яшчэ можна абскардзіць у Вярхоўным судзе. На гэта арганізацыя мае 15 дзён.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sputnik.by
