У Беларусі могуць увесці 7-дзённую самаізаляцыю для кантактаў першага роўню



У Беларусі могуць увесці 7-дзённую самаізаляцыю для кантактаў першага роўню Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, паведамляюць «Мінск-Навіны».

— Будзем разглядаць гэтае пытанне. І пытанне прыбыцця да нас без абавязковага каранціну асобаў, якія вакцынаваныя, — дадаў ён. Таксама Дзмітрый Піневіч закрануў тэмы «трэцяй хвалі» каронавірусу. Паводле яго слоў, у Беларусі яна ўжо была, прычым яе маштабы былі значна меншыя, чым восенню. Аднак адрознівалася яна па колькасці «цяжкіх пацыентаў» — іх апынулася больш.

Беларускае Радыё Рацыя