У Беларусі на пачатак тыдня аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі



У Беларусі на 17 і 18 студзеня аб’яўлены аранжавы ровень небяспекі з-за ветру. Так, у Менску 17 студзеня прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 20 метраў на секунду. У аўторак у сталіцы захаваецца ўзмацненне ветру з парывамі да 24 метраў на секунду.

У асобных раёнах Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 27 метраў на секунду. Акрамя таго, у панядзелак у многіх рэгіёнах краіны на дарогах чакаецца галалёдзіца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belnovosti.by