У Беларусі на волю выйшлі двое палітвязняў
Два палітвязні скончылі адбываць арышты і выйшлі на волю, паведамляе «Вясна».
Марыя Сафонава адбывала двухмесячны арышт за «апаганьванне збудавананняў і псаванне маёмасці». Суд прызнаў яе вінаватай у тым, што яна нанесла фарбай надпісы «Жыве Беларусь» і выявы ў выглядзе бел-чырвона-белага сцяга. Сёння Марыя выйшла на волю.
На днях, пасля трохмесячнага арышту, на волю выйшаў і Андрэй Сысун. Паводле следства, Андрэй нанёс надпісы «Жыве Беларусь», «Лука сыходзь!» і «3%», што пацягнула маёмасную шкоду ў памеры 167 рублёў.
