У Беларусі набірае папулярнасць новы від махлярства



Сёлета ў 2,5 разы павялічылася сярэдняя сума адной банкаўскай аперацыі, выгоду ад якой атрымалі махляры. Яна складае 235 даляраў, – такі аналіз зрабіў Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.

Колькасць паспяховых ашуканскіх аперацый з банкаўскімі карткамі выглядае наступным чынам: у 67% аперацый махляры займелі рэквізіты карт і ў 33% аперацый адбыўся перахоп рахункаў.

Па словах юрыста, схемы розныя, але ўсе яны зводзяцца да гульні на двух пачуццях:

– Насамрэч махляры сочаць за сучаснымі трэндамі, за сённяшнімі навінамі. Яны ўвесь час мадэрнізуюць свае схемы, выкарыстоўваюць віртуальныя інструменты. Выкарыстоўваецца два тыпавыя сцэнары, два падыходы. Махляры спрабуюць уздзейнічаць на пачуццё сквапнасці, набыць нейкую выгаду, таксама махляры намагаюцца ўздзейнічаць на пачуццё страху.

Дарэчы зараз у Беларусі набірае папулярнасць новы выгляд махлярства: кіберзлачынцы падрабляюць галасы сваякоў ці блізкіх людзей патэнцыйных ахвяр. Для гэтага яны выкарыстоўваюць адмысловую камп’ютарную тэхналогію, якая стварае дыпфэйкі.

Беларускае Радыё Рацыя