У Беларусі надыходзяць моцныя маразы
У Беларусі ўжо ў сераду, 13-га студзеня, тэмпература паветра месцамі ўпадзе да „мінус 15” і на працягу некалькіх дзён будзе зніжацца. Гэта найперш стварае небяспеку абмаражэнняў і пераахаладжэння, засцерагаюць медыкі.
Лекар-траўматолаг Аляксандр Бандацкі распавёў, што нельга рабіць пры абмаражэнні:
– У выпадку абмаражэння, а выяўляецца гэта ў пабяленні канечнасцяў ці пальцаў рук або ступняў, не трэба снегам расціраць, бо снег – гэта крышталічныя рэчывы, таму расціраючы, мы толькі заносім сабе інфекцыю. Таму калі расціраць, то толькі ваўнянай тканінай.
Лекар дадае, што пры адчуванні прыкметаў абмаражэння або пераахаладжэння, неабходна звярнуцца па дапамогу медыкаў, бо наступствы могуць выяўляцца не адразу.
Беларускае Радыё Рацыя