У Беларусі налічылі 8 тысяч ветэранаў



У Беларусі, паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, жыве больш за восем тысяч ветэранаў Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведаміў намеснік міністра Аляксандр Румак. З іх непасрэдна ўдзельнікаў вайны – каля чатырох тысяч.

Сярэдні іх узроўст складае 95-96 гадоў. Сярэдні ўзрост удзельнікаў вайны сёньня складае 95-96 гадоў. Самым “маладым” — 86-87 гадоў, гэта на той час малалетнія партызаны і падпольшчыкі. Дарэчы, у Беларусі да ветэранаў адносяцца таксама асобы, якiя пасля вайны бралі ўдзел у аперацыях па ліквідацыі “нацыяналістычнага падполля”.

Заканадаўства прадугледжвае выплату ветэранам падвышанай пенсіі, узроставы “бонус”, а таксама шэраг ільгот.