У Беларусі назіраецца павялічэнне колькасці захварэлых на COVID-19



У Беларусі назіраецца павялічэнне суткавай колькасці захварэлых на COVID-19. Па стане на 3-е верасня ў краіне выяўлены 1950 новых выпадкаў заражэння, 11 чалавек памерлі, пад наглядам медыкаў знаходзяцца звыш 8 тысяч пацыентаў.

“На жаль на гэтым фоне грамадзяне масава ігнаруюць меры прафілактыкі”, – адзначае лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:

– Усе меры перасцярогі – маскі, сацыяльная дыстанцыя, усё гэта неабходна рабіць, дзе магчыма. Вельмі мала людзей выконваюць гэтыя патрабаванні. Людзі стаміліся ад гэтых масак, дыстанцыі і ад апрацовак, усё гэта зразумела.

Суразмоўца дадае, што ў такіх умовах няма іншай альтэрнатывы, як прышчапіцца. Пры гэтым уся роўна трэба выконваць санітарна-эпідэміялагічныя правілы, бо вакцынацыя не дае 100% гарантыі.

Беларускае Радыё Рацыя