У Беларусі не ўдалося зрабіць аналаг расейскай вакцыны „Спутник V”.



У Беларусі не ўдалося зрабіць аналаг расейскай вакцыны „Спутник V”. Пра гэта паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Косінец. Заява прагучала падчас паездкі Лукашэнкі на прадпрыемства „Бел-Віт-уніфарм”, дзе плануецца наладзіць выпуск беларускай вакцыны ад COVID-19.

Косінец патлумачыў, што тут будзе вырабляцца ў вялікіх аб’ёмах ін-актываваная, або “забітая”, вакцына. Паводле такога прынцыпу вакцыны – дзейнічаюць кітайскія антыкавідныя прэпараты, якія ўжываюць у Беларусі. Антыцелы, якія выпрацоўваюцца пасля такой вакцыны, знікаюць хутчэй. Беларускую вакцыну ад каронавіруса выпусцяць у абарот толькі у 2023 годзе.