У Беларусі невялікі паказчык партнёрскіх родаў



У Беларусі толькі 5-7% родаў з’яўлюцца партнёрскімі. У суседняй Літве гэты паказчык амаль стопрацэнтны.

Гомельскі блогер Андрэй Стрыжак, які знаходзіўся на родах са сваёй жонкай, раіць прыняць станоўчае рашэнне для тых, хто вагаецца:

– Калі рабілі разам, то і нараджаць трэба разам, бо гэты працэс вельмі важны. Ёсць праблема ўспрымання, бо жонка, напрыклад, разумее пра што яна прайшла, якія для яе гэта былі выпрабаванні. А мужчына лічыць: ну, паляжала ў шпіталі, ну, прывезлі назад з дзіцяці, ды і ўсё. Выдалі дзіцяці дзесьці там у краме, як калісьці нам казалі ў дзяцінстве. Жанчына потым можа злавацца і ўспрымаць неадэкватна паводзіны мужчыны. І гэта нараджае вялікую праблему ў сям’і.

Андрэй Стрыжак са сваёй жонкай Яўгеніяй нараджалі ў Літве. Сваё рашэнне яны тлумачаць тым, што родавы і пасляродавы перыяд сям’я хацела правесці разам, што праблематычна арганізаваць у Беларусі. Для пары паслуга родаў у Вільні абышлася ў 1700 еўра.

Беларускае Радыё Рацыя