У Беларусі новы рэкорд зарэгістраваных за суткі выпадкаў COVID-19
За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1967 новых выпадкаў заражэння. Гэта самы вялікі паказнік за ўвесь час пандэміі.
Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстыку па COVID-19 на 11 снежня.Памерлі 8 чалавек. Паправіліся і выпісаныя 1845.
За ўвесь час пандэміі 156 359 захварэлі, 1246 памерлі,133 930 вылечыліся і выпісаліся.
Беларускае Радыё Рацыя
