У Беларусі новыя „экстрэмісцкія фармаванні”



У Беларусі новыя „экстрэмісцкія фармаванні”. Гэта «ex-press.livе» і «Гомель за Никиту Золоторева», прызнаныя „экстрэмісцкімі фармаваннямі” КДБ 24 кастрычніка.

Адзначым, што ў „ex-press.livе” пазначаны прозвішчы людзей, якія нібыта маюць дачыненне да СМІ — «ураджэнцы Расеі: Паляк Міла Анатольеўна, Баброўская Анастасія Аляксандраўна, Мацкевіч Алег Георгіевіч, грамадзяне Рэспублікі Беларусь: Сляпухін Павел Віктаравіч, Кульбякіна Алена Уладзіміраўна».

У сітуацыі з «Гомель за Никиту Золоторева» пазначана, што гаворка ідзе пра закрыты Telegram-чат, дачыненне да якога, як сцвярджаецца, мае бацька палітзняволенага Мікіты ЗалатароваМіхаіл Лапуноў.

Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання. Агулам мужчына правядзе за кратамі больш за тры месяцы.

Мікіта Залатароў — адзін з самых маладых затрыманых палітвязняў у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў чатыры з паловай гады выхаваўчай калоніі.

„Вясна”