У Беларусі па палітычных справах асуджаныя не менш за 35 лекараў
Рэпрэсіі супраць медыкаў. З 2020 года сотні беларускіх лекараў былі рэпрэсаваныя — арыштаваныя, асуджаныя паводле “палітычных” крымінальных артыкулаў, звольненыя за непажаданую ўладам грамадзянскую пазіцыю, многія былі вымушаныя пакінуць краіну. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Па палітычна матываваных крымінальных справах асуджаныя не менш за 35 лекараў, 15 з іх да гэтага часу застаюцца ў зняволенні. Дзясяткі лекараў прайшлі праз затрыманні, суды па адміністрацыйных справах і “суткі” ў нечалавечых умовах у ізалятарах па ўсёй Беларусі. Многіх медыкаў затрымліваюць проста на працоўных месцах, пасля чаго судзяць за “дробнае хуліганства”, “непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі”, “несанкцыянаванае пікетаванне” або за “экстрэмісцкія” рэпосты навін незалежных СМІ”, — гаворыцца ў дакладзе.
Прытым, праваабаронцы звяртаюць увагу, што на сёння “ў цэлым па краіне не хапае 4.825 лекараў-спецыялістаў, таму іх калегі вымушаныя браць на сябе дадатковую нагрузку.
Беларускае Радыё Рацыя