У Беларусі пачалася рэгістрацыя на Цэнтралізаванае тэставанне
У Беларусі пачалася рэгістрацыя на Цэнтралізаванае тэставанне, запісацца на іспыты можна па 1 чэрвеня ўключна. З мінулага года ў абітурыентаў з’явілася магчымасць падаць заяўку анлайн праз сайт Рэспубліканскага інстытуту кантроля ведаў.
З гэтай нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, як яны ацэньваюць тэставанне:
-Дзеці намуштраваныя на тэсты. Складана ім гаварыць нейкія свае высновы. Мне падаецца, раней было навучанне лепшае.
-Гэтая здача тэстаў, мне падаецца, прывучае людзей думаць па-іншаму. Не канкрэтна знаходзіць адказ на пытанне, а проста імкнуцца адгадаць.
-Усё ж такі гэта станоўчы працэс.
Сёлета Цэнтралізаванае тэставанне стартуе 14 чэрвеня з іспыту па беларускай мове. Летась на ЦТ запісалася звыш 62 тысяч чалавек, у гэтым годзе арганізатары чакаюць большай колькасці.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 1prof.by