У Беларусі пачалася рэгістрацыя на ЦТ
2 траўня ў Беларусі пачалася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэсціраванне. Зрабіць гэта трэба не пазней за 1 чэрвеня.
Пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9.00 да 19.00 у буднія дні і з 9.00 да 18.00 — па суботах 15 і 29 траўня. Выхадныя дні — 8, 9, 10, 11, 16, 22, 23 і 30 траўня.
У абітурыентаў ёсць выбар: рэгістравацца на ЦТ анлайн або прыйсці ў пункт рэгістрацыі асабіста.
Падрабязней пра тое, як зарэгістравацца на цэнтралізаванае тэсціраванне, чытайце па спасылцы.