У Беларусі пачалі блакаваць сайты з пірацкімі фільмамі і серыяламі



У спіс блакавання для правайдараў трапілі сайты rezka.ag, baskino.me і kinogo.zone.

Афіцыйна гэта робіцца па рашэнні Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Але, магчыма, прычына — палітычная. Рэч у тым, што перад многімі фільмамі, спампаванымі з гэтых рэсурсаў, ідзе рэклама з заклікам выходзіць на плошчы сваіх гарадоў і выступаць супраць вайны ва Украіне. Таксама Мінінфарм заблакаваў сайты шэрагу ўкраінскіх СМІ.