У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы тэставання на каронавірус



У Беларусі пачынаюць тэставаць на COVID-19 таксама сярэднецяжкія пнеўманіі і змяняюць спосаб узяцця пробы. “З мэтай поўнага выяўлення ўсіх магчымых выпадкаў COVID-19 пачата ў дадатак да цяжкіх пнеўманій тэставанне ўсіх пацыентаў з сярэднецяжкім станам пнеўманіі… Цяпер маюцца як айчынныя, так і імпартныя тэст-сістэмы — у запасе больш за 11 тысяч тэстаў для правядзення лабараторных даследаванняў, працуюць 9 лабараторый, яшчэ 3 будуць запушчаны пры ўзнікненні неабходнасці”, — паведаміла Мінздароўя Беларусі 2 красавіка.

Агульная колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула па стане на канец дня першага красавіка 300, з іх 4 чалавекі памерлі.

Беларускае Радыё Рацыя