У Беларусі пачалі прышчапляць ад COVID-19 педагогаў



У рэспубліцы пачалася вакцынацыя ад каронавіруснай інфекцыі работнікаў сістэмы адукацыі. Пра гэта распавяла 10 сакавіка журналістам першы намеснік міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена Богдан.

Што датычыцца вакцынацыі ад COVID-19, то распрацаваны адпаведны план, згодна з якім першымі прышчапляюць медыцынскіх работнікаў, потым педагогаў, работнікаў устаноў з кругласутачным знаходжаннем, сацыяльных работнікаў і іншых грамадзян, — сказала Алена Богдан. — Зараз пачалі прышчапляць педагогаў.

Па словах Алены Богдан, масавая вакцынацыя грамадзян ад каронавіруса пачнецца пасля таго, як прышчэпяць грамадзян, якія адносяцца да катэгорыі рызыкі.

zviazda.by