У Беларусі пачалі прышчапляць ад каронавірусу кітайскай вакцынай
У Беларусі пачалася вакцынацыя кітайскай вакцынай SARS-CoV-2, кампаніі Sinopharm. Пра гэта паведаміў „Інтэрфакс” са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Паводле міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, «каля двух тыдняў прэпарат праходзіў лабараторны кантроль, у працэсе якога беларускія эксперты пераканаліся ў яго высокай якасці і бяспецы. Сёння гістарычны момант — у лютым мы атрымалі сто тысяч дозаў кітайскай вакцыны — Першымі вакцыну атрымаюць сёння медыкі, педагогі, сацыяльныя работнікі».
Міністр таксама паведаміў, што абмяркоўваецца пытанне вытворчасці вакцыны SARS-CoV-2 Vaccine (Vero Cell) у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя