У Беларусі пачалі ўводзіць часовую забарону на наведванне лясоў



Гэта звязана з павелічэннем прыродных пажараў на фоне спякотнага надвор’я. Забарона ўжо ўведзена ў шасці раёнах Гарадзеншчыны, двух раёнах Менскай вобласці і па адным на Гомельшчыне і Берасцейшчыне.

Кантроль за выкананнем абмежаванняў ажыццяўляюць адмысловыя рэйдавыя групы, – гаворыць ратавальнік Аляксандр Прыгодзіч:

– Арганізаваныя рэйды. Яны ўключаюць абследаванне розных лясоў, тарфянікаў, у тым ліку і палёў, і сельскагаспадарчых арганізацыяў. Дзеля таго, каб забяспечыць кантроль за выкананнем гэтага рашэнне пра забарону наведвання лясоў. Праца будзе працягнутая да асобага распараджэння, пакуль не будзе зніжаны клас пажарнай небяспекі.

За наведванне ляснога фонду ў момант часовай забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 25 базавых велічыняў.

Беларускае Радыё Рацыя