У Беларусі пачаліся камандна-штабныя вучэнні
У Беларусі пачаліся камандна-штабныя вучэнні Узброеных Сіл, паведамляе „Беларусь 1”.
Асноўная тэма трэніровак — падрыхтоўка войскаў да адбіцця агрэсіі праціўніка. Паведамляецца, што на выбар такога напрамку паўплывала міжнародная абстаноўка.
Галоўная задача вучэнняў — праверыць органы кіравання, а таксама іх здольнасць каардынаваць войскі пры выкананні баявых задач. Завершацца вучэнні 12 верасня. Яны пройдуць на шасці палігонах.
У іх прымуць удзел 7500 салдат, 260 бранятанкавых машын і каля трох дзясяткаў адзінак паветранай тэхнікі.
