У Беларусі пачне рэалізоўвацца новы экалагічны праект



Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на стварэнне неабходных умоваў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта пад назвай „Беларусь: экалагічны інфраструктурны праект – першы этап”.

X5_0C-xH1JU

У яго межах прадугледжана комплексная рэканструкцыя сістэмы ачыстных збудаванняў у Берасці, Віцебску і Гародні, а таксма шэраг іншых праектаў.

З рэалізацыяй падобных праектаў не трэба зацягваць, кажа супрацоўнік „Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” з сядзібай у Будапешце Клімент Міджаў:

– Цяжка пазбягаць памылак, бо людзі іх паўтараюць і не вучацца. Я з краіны, якая мела такое ж мінулае, як і Беларусь, мы добра разумеем адзін аднаго. Акрамя гэтага вельмі інтэлігентныя і адукаваныя людзі з грамадскіх сектараў, універсітэтаў, якія займаюцца гэтымі праблемамі. Канешне трэба трохі хутчэй, я думаю, што калегі вучацца, але эфектыўнасць канешне трэба палепшыць.

Эколагі і жыхары памежнага горада ўжо не першы год скардзяцца на непрыемныя пахі, якія распаўсюджваюцца з боку станцыі ачысткі вады ў кірунку цэнтра Берасця ўвечары.

Беларускае Радыё Рацыя