У Беларусі пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне



16 чэрвеня з іспыту па беларускай мове ў краіне пачнецца цэнтралізаванае тэставанне, якое завершыцца 8-га ліпеня. Для тых, хто па паважных прычынах не зможа здаць тэст у асноўны дзень, прадугледжана дадатковая магчымасць з 14-га па 18-га ліпеня.

З-за пандэміі ў пунктах здачы ЦТ максімальна прадугледжана выкананне санітарна-эпідэміялагічных правілаў, – адзначае чалец камісіі па арганізацыі тэставання Ганна Колб:

– Узмоцненае правядзенне дэзінфікуючых мерапрыемстваў. Гэта выкарыстанне сродкаў індывідуальнай абароны ўдзельнікамі і арганізатарамі ЦТ. І, канешне, выкарыстанне такога cпецыфічнага абсталявання, як рэцыркулятары, абеззаражвацелі паветра.

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Па інфармацыі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, сёлета на тэставанне запісалася звыш 62 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gorodvitebsk.by