У Беларусі пачынаюць піць з 14-15 гадоў
Паводле інфармацыі аднаго з кіраўнікоў Рэспубліканскага цэнтра наркалагічнага маніторынгу і прэвенталогіі Аляксея Кралько, праведзенае ўстановай сацыялагічнае даследаванне паказвае, што 85% хлопцаў, якія яшчэ вучацца, знаёмыя з алкаголем. Сярод дзяўчын гэты паказчык дасягае 70%. Вызначаныя і алкагольныя прыярытэты моладзі:
– На першым месцы піва, потым моцныя напоі і віны трохі далей стаяць. Пік далучэння, то бок першае ўжыванне і больш-менш рэгулярнае ўжыванне алкаголю моладдзю за апошні час ссунуўся з узроставай групы ў 16-17 гадоў ва ўзроставую групу 14-15 гадоў.
Аляксей Кралько кажа, што менавіта сярод гэтай узроставай групы будзе актывізаваная прафілактычная праца. Але не з дапамогай надакучыўшых лекцый, а праз нестандартныя падыходы, паабяцаў адмысловец.
Беларускае Радыё Рацыя