У Беларусі падоўжылі кампанію імунізацыі насельніцтва супраць грыпу



Пра здароўе. У Беларусі вырашылі падоўжыць да канца снежня правядзенне кампаніі па масавай імунізацыі насельніцтва супраць грыпу.

У Міністэрстве аховы здароўя такі крок растлумачылі тым, што намагаюцца ахапіць больш людзей з групы рызыкі – перш за ўсё пенсіянераў і дзяцей. Акрамя таго медыкі заклікаюць беларусаў прыбягаць і да так званых «народных» метадаў прафілактыкі сезонных вірусаў, якія ўсе больш набіраюць моц.
З нагоды наш карэспандэнт пацікавіўся ў грамадзянаў, якія немедыцынскія сродкі абароны супраць грыпу ўжываюць яны:

Свае ягады, маліну, парэчку, журавіны, брусніцы для прафілактыкі, каб не захварэць.

— Есці вітамінкі, каб гартавацца, ну, гэтая справа кожнага, кожны вырашае для сябе.

— Вітамінізацыя, прагулкі на свежым паветры, самае галоўнае.

— Я, прыкладам, напоі ўвесь час раблю, шыпшыну п’ю, глог.

— Лук, часнык, вітаміны.

— Галоўнае – здаровы лад жыцця.

— Мёдам, часныком, грэемся, на вуліцу намагаемся менш выходзіць у маразы.

Медыкі запэўніваюць, што за кастрычнік-лістапад у краіне прышчэпку супраць грыпа паставіла крыху звыш 40% насельніцтва – гэта штогадовая планавая лічба. Але мутацыя вірусаў, у тым ліку і COVID-19 патрабуе перастрахоўкі, каб пазбегнуць непрыемных сюрпрызаў у студзені і лютым.

Беларускае Радыё Рацыя