У Беларусі падрыхтаваны праект закона аб тарфяніках



Закон распрацаваны з улікам раней рэалізаваных праектаў Глабальнага экалагічнага фонда па аднаўленні беларускіх балот.

Новы праект пад назвай «Вэтландс» ставіць на мэце рэабілітацыю 12 з паловай тысяч гектараў дэградаваных лясных тарфянікаў. Праект выконваецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Усяго ў Беларусі каля 300 гектараў тарфяных балот.

Пра законапраект распавядае прэс-сакратарка «Вэтландс» Кацярына Якубенка:

– У рамках праекта «Вэтландс» эксперты праекта дапамагаюць Міністэрству прыродных рэсурсаў Беларусі ў распрацоўцы і прыняцці закона ад ахове тарфянікаў. Закон на сёння не мае аналагаў у Еўропе і будзе рэгуляваць увесь комплекс мер па ахове і абароне тарфянікаў, у тым ліку і неэфектыўна асушаных балот і іх экалагічнай рэабілітацыі і гаспадарчай дзейнасці на іх тэрыторыі.

Пра сутнасць новага праекта журналістам расказаў загадчык сектара міжнародный супрацы Акадэміі навук, арнітолаг і балотазнаўца Аляксандр Казулін:

– Мы хочам правесці інвентарызацыю ўсіх гідра-меліярацыйных сістэмаў Рэспублікі Беларусь. Іх усяго каля 300 тысяч гектараў па ўсёй Беларусі. Леснікі не ведаюць, што з імі рабіць. Мы хочам вызначыць накірунак выкарыстання кожнай з гэтай сістэмы. Забалоціць. Недзе пабудаваць вода-рэгуляцыйныя збудаванні. І мы плануем ў рамках гэтага праекта выбраць такія чатыры тэрыторыі, якія часьцей гараць, і на іх правесці паказальнае для леснікоў паўторнае забалочванне і аднаўленне іх гідрарэжыму.

Усяго зараз у Беларусі пад усімі відамі балот – 800 тысяч гектараў, было да меліярацыі – 2 з паловай мільёны гектараў. Наша краіна зараз з’яўляецца сусветным лідарам у справе рэабілітацыі балот, на другім месцы – Нямеччына, дзе амаль усе балоты былі асушаныя ў 19 стагоддзі.

Беларускае Радыё Рацыя